Аляксандр Андрэевіч Архангельскі
Аляксандр Андрэевіч Архангельскі | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар, дырыжор, хормайстар |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1924[3][4] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Праваслаўная Царква |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Андрэевіч Архангельскі (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Арха́нгельский, 11(23) кастрычніка 1846, сяло Старое Тэзікава, Нараўчацкі павет, Пензенская губерня — 16 лістапада 1924, Прага) — рускі харавы дырыжор і кампазітар. Заслужаны артыст РСФСР (1921).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Упершыню ўвёў у царкоўныя спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 годзе арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэнтраваў па Расіі. Аўтар харальных хораў, у тым ліку духоўных, апрацовак народных песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А. А. Архангельскага» (1893-94).
У 1908 годзе быў старшынёй на першым з’ездзе дырыжораў ў Маскве. Апошнія два гады свайго жыцця пражыў у Празе, дзе працаваў са студэнцкім хорам.
Памёр у доме ў раёне Вінаграды ў Празе. На гэтым будынку была адкрыта мармуровая мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Архангельский, Александр Андреевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — Сент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 213.
- ↑ а б В. Архангельский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 61–62.
- ↑ Архангельский Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých české pravoslavné církve u sv. Mikuláše, sign. ČPRAV Z2, s. 21 — Т. ČPRAV Z2. — С. 21.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).